Супрацоўнікі МНС выратавалі шэсць чалавек і эвакуявалі 20 чалавек са шматпавярховага дома ў Мінску, у адной з кватэр якога падчас правядзення пахавання ўзнік пажар.

Пра гэта паведаміў прэс‑сакратар Мінскага гарадскога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Лапанік.

Паводле яго слоў, увечары 1 лютага ратавальнікам паступіла паведамленне пра ўзгаранне ў трохпакаёвай кватэры на сёмым паверсе дзевяціпавярховага дома па вуліцы Громава, 36.

Прычынай пажару сталі рытуальныя свечкі, ад якіх загарэліся вянкі.

Як паведаміў Лапанік, з восьмага паверха былі эвакуяваны шэсць чалавек, у тым ліку пяцёра дзяцей ад 6 да 12 гадоў, з шостага паверха эвакуяваны 20 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?