Photo: Barry Harcourt, smh.com.au

Photo: Barry Harcourt, smh.com.au

Выпадак здарыўся ў панядзелак у бухце Орэці‑Біч, што непадалёк ад Інверкаргіла (самая паўднёвая частка вострава Паўднёвы). У Новай Зеландыі, дарэчы, зараз лета.

Паводле словаў маці дзяўчынкі Фіёны Уорд, яе дачка Лідзія займалася бодыбордынгам — разнавіднасцю сёрфінга, калі да яе раптоўна падплыла акула ды ўчапіліся ў сцягно.

14‑гадовая Лідзія не разгубілася, схапіла дошку для бодыбордынга і пачала з сілай біць ёй па галаве акулы.

Драпежніца не чакала такога павароту падзей і сплыла.

Сама ахвяра нападу пазбегла сур’ёзных пашкоджанняў шмат у чым дзякуючы добраму гідракасцюму.

Паводле прызнання самой Лідзіі Уорд, яна зразумела, што выпадкова наступіла на акулу, але зразумела, што тая напала на яе, толькі калі ўбачыла спалоханы братавы твар.

Як прызналася дзяўчына, яна шмат чытала пра напады акул на серфераў і нырцоў

ды скарысталася атрыманай інфармацыяй у экстранай сітуацыі.

Паводле словаў 10-гадовага брата Лідзіі, акула была прынамсі паўтара метра ў даўжыню.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?