Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 3 лютага ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Ноччу месцамі невялікі снег, днём па захадзе снег, слабая мяцеліца. Ноччу і раніцай месцамі туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы 3—8 м/с, днём па захадзе парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 6—11°С, пры праясненнях да мінус 14°С, днём мінус 2—8°С.

У Мінску 3 лютага воблачна з праясненнямі, без істотных ападкаў. Ноччу і раніцай слабы туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 8—10, днём мінус 4—6°С.

У наступныя двое сутак, 4—5 лютага, па краіне чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. 4 лютага на большай частцы тэрыторыі кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер няўстойлівы 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 6—13°С, пры праясненнях да мінус 15°С, днём мінус 2—9°С. 5 лютага пераважна па ўсходняй палове кароткачасовы снег, слабая мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва‑ўсходні 4—9 м/с, днём парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу мінус 7—14°С, пры праясненнях да мінус 16—18°С, днём мінус 3—10°С.

У Мінску 4 лютага воблачна з праясненнямі. Кароткачасовы снег, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер няўстойлівы 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 9—11°С, днём мінус 4—6°С.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру