Заўзятару клуба англійскай прэм’ер-лігі «Сандэрленд» Джону Дэвісану забаронена наведваць матчы цягам трох гадоў за расісцкі выкрык на адрас маці нападніка «чорных катоў» Дарэна Бэнта.
Інцыдэнт здарыўся 28 лістапада, калі «Сандэрленд» сустракаўся на выездзе з «Уіганам» (1:0). Паглядзець на гульню свайго сына прыехала і Шырлі Бэнт. У момант, калі місіс Бент накіроўвалася да стадыёна, 26-гадовы Дэвісан выгукнуў на яе адрас словы расісцкага характару.
Першапачаткова місіс Бэнт хацела пачуць ад Дэвісана толькі выбачэнні,
аднак пасля размовы з сынам яна падала ў суд.
На днях адбыўся разгляд гэтай справы. Суд забараніў Дэвісану наведваць любыя футбольныя матчы на працягу бліжэйшых 3 гадоў, аштрафаваў яго на 170 фунтаў, а таксама абавязаў заплаціць яго яшчэ 50 фунтаў у якасці маральнай кампенсацыі Шырлі Бент.





