Афіцэры ФСБ Расеі спрабавалі атрымаць звесткі ў ваеннай і абароннай сферах, якія з’яўляюцца вайсковай тайнай.

Затрыманне пяці расейскіх чэкістаў адбылося ў Адэскай вобласці, ля мяжы з Прыднястроўем. Інфармацыю аб затрыманні 2 лютага на прэс-канферэнцыі ў Кіеве паведаміў старшыня Службы бяспекі Украіны Валянцін Налівайчанка.

Паводле яго словаў, «на гарачым» быў затрыманы кадравы афіцэр расейскай спецслужбы падчас атрымання ад грамадзяніна Украіны звестак, якія ўтрымліваюць дзяржтаямніцу, і перадачы ўзнагароджання ў суме $2 тыс. за перададзеную інфармацыю.

Як адзначыў Налівайчанка, сустрэча з агентам адбывалася за 14 км ад дзяржаўнай мяжы.

Пры гэтым меры прыкрыцця на іншым аўтамабілі ажыццяўлялі яшчэ тры афіцэры ФСБ — вайскоўцы Аператыўнай групы расейскіх войскаў (АГРВ). размешчанай у Прыднястроўі.

Паводле звестак СБУ, за дзеяннямі афіцэраў, якія забяспечвалі бяспеку выведніка, здалёк назіраў іх кіраўнік — падпалкоўнік, начальнік аддзела ваеннай контрвыведкі ФСБ у АГРВ, які схаваўся з месца падзеі, кінуўшы сваіх падначаленых.

У выніку разбіральніцтва з расейскімі шпіёнамі адзін з падазраваных пакінуты пад вартай, астатнія высланы з Украіны з забаронай уезду на пяць гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?