заявіў прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі на пашыраным пасяджэнні Савета міністраў 2 лютага.

Ён зазначыў, што летась праблемы з рэалізацыяй прадукцыі прывялі да росту запасаў на складах. «У другім паўгоддзі ўдалося змяніць гэтую негатыўную сітуацыю і знізіць запасы гатовай прадукцыі да 67,9% адносна сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці. Аднак праблема па‑ранейшаму застаецца нявырашанай, запасаў прадукцыі на складах прыкладна на 5,5 трлн. рублёў, і ўрад не могуць не хваляваць гэтыя лічбы. Гэта абаротныя сродкі прадпрыемстваў», — сказаў Сідорскі, словы якога прыводзіць прэс‑служба Саўміна.

Востра стаіць гэтая праблема ў Мінпраме, які ў 2009 годзе амаль удвая перавысіў устаноўлены ўрадам нарматыў запасаў гатовай прадукцыі — 142% да сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці. «Знізіўшы яго ў другім паўгоддзі, прадпрыемствы міністэрства зноў пачалі нарошчваць запасы ў студзені», — заявіў прэм’ер‑міністр.

Ён падкрэсліў, што неабходна вырашаць пытанне зніжэння складскіх запасаў, вывесці абаротныя сродкі са складоў і ўвесці іх у эканоміку. Пры гэтым Сідорскі звярнуў асаблівую ўвагу на тое, што ўрад не зможа падтрымліваць у дастатковай ступені прадпрыемствы, якія не будуць працаваць фінансава стабільна на ўнутраным і знешнім рынках. «Той факт, што сёння траціна прадпрыемстваў знаходзіцца ў цяжкім эканамічным становішчы, кажа пра тое, што гэтай праблеме штодзённа неабходна надаваць самую сур’ёзную ўвагу, перш за ўсё на ўзроўні ўрада», — мяркуе Сідорскі.

Прэм’ер‑міністр зазначыў, што ў 2009 годзе не ўдалося спыніць рост адмоўнага сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі, якое павялічылася да мінус 4,8 млрд. даляраў ЗША (за 11 месяцаў)
пры гадавым прагнозе мінус 1,5 млрд. У Мінпраме экспарт прадукцыі за 11 месяцаў 2009 года склаў 49% да аналагічнага леташняга перыяду, у Мінбудархітэктуры — 52%. Разам з тым урад «прымаў шэраг найважнейшых рашэнняў па стымуляванні ўнутранага попыту, па падтрымцы валастваральных прадпрыемстваў краіны».

Апрача таго, прадпрыемствы пагоршылі фінансавыя паказчыкі, страты ўзраслі больш чым у два разы да 1,3 трлн. рублёў. Найбольш цяжкае становішча з колькасцю стратных прамысловых арганізацый складваецца ў Мінпраме (удзельная вага такіх арганізацый складае 27,6%), Мінсельгасхарчы (29,3%), канцэрнах «Беллегпрам» (32%) і «Беллеспаперапрам» (32%). Страты па прамысловых прадпрыемствах Мінпрама ўзраслі ў пяць разоў, канцэрна «Беллеспаперапрам» — у тры разы, канцэрна «Белдзяржхарчпрам» — у два разы. «Гэта сур’ёзны сігнал для размовы ва ўрадзе», — зазначыў Сідорскі. Разам з тым, на яго думку, атрыманыя вынікі ў цэлым пацвердзілі правільнасць выбранай антыкрызіснай стратэгіі. «У 2009 годзе мы прадухілілі эканамічны спад, захавалі прамысловы патэнцыял краіны і працоўныя калектывы прадпрыемстваў», — сказаў Сідорскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?