Адбылося гэта ў пасёлку Гарадзішча.

У 8‑кватэрным двухпавярховым доме 1957 года пабудовы на першым паверсе пражывалі 4 сям’і (11 чалавек). Другі паверх не эксплуатаваўся, а жыхароў яшчэ раней перасялілі ў іншыя дамы.

Пад цяжарам снегу адбылося частковае абрушэнне даху на плошчы 150 кв.м. Жыхары адселеныя да сваякоў, і сёння адбудзецца пасяджэнне камісіі па надзвычайных здарэннях Пінскага райвыканкама наконт пытання прадастаўлення жылля і магчымасці далейшай эксплуатацыі жылога дома.

Акрамя таго, за мінулыя суткі дах абрынуўся ў прыватнай хаце 1969 года пабудовы ў Маладзечне.

Плошча абрушэння склала 30 кв.м. Пацярпелых няма, жыхары хаты (2 чалавекі) часова размешчаны ў суседзяў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?