Дзяржаўны рэестр сродкаў масавай інфармацыі Беларусі па стану на 1 лютага 2010 года ўключае 1048 друкаваных СМІ.

У дзяржрэестр уключаны 536 газет і 475 часопісаў, 30 бюлетэняў, 6 каталогаў, 1 альманах, а таксама 6 інфармацыйных агенцтваў.

З ліку газет і часопісаў адпаведна 371 і 351 з’яўляюцца недзяржаўнымі. Усяго 749 недзяржаўных друкаваных СМІ і 5 інфармагенцтваў уключана ў Дзяржрэестр.

У тым ліку прайшлі перарэгістрацыю ў сувязі з прыняццем закона «Аб сродках масавай інфармацыі» ўсяго 889 друкаваных СМІ

(з іх 622 — недзяржаўныя). Гэта 68,1 працэнта ад колькасці зарэгістраваных па стану на 8 лютага 2009 года, г.зн. на момант уступлення ў сілу новага закона аб СМІ. Перарэгістраваны 5 інфармагенцтваў. У тым ліку праведзена дзяржаўная рэгістрацыя 158 новых друкаваных сродкаў масавай інфармацыі, з якіх 127 недзяржаўныя.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру