Прапанова дэпутатаў пра адмену адтэрміноўкі ад армейскага прызыву для студэнтаў‑платнікаў не знайшло падтрымкі і не ўвойдзе ў лік паправак у закон «Пра воінскі абавязак і воінскую службу».

Пра гэта паведаміў старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы Віктар Гумінскі.

На пасяджэнні рабочай групы вырашана пакінуць тую частку законапраекта, якая тычыць прадастаўлення адтэрміновак ад службы ў войску, без змяненняў. Яна застаецца ў тым жа выглядзе, у якім была прынята дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў у першым чытанні.

То бок адтэрміноўку ад арміі мяркуецца адмяніць толькі для студэнтаў завочных формаў навучання.

«Прапанова аб тым, каб замест завочнікаў, прызываць усіх студэнтаў‑платнікаў,

не знайшла падтрымкі ні ў Міністэрстве адукацыі, ні ў Адміністрацыі прэзідэнта, выклікала неадназначнае тлумачэнне ў грамадстве»,
— растлумачыў Віктар Гумінскі. Таму яна не ўвайшла ў законапраект пры падрыхтоўцы яго да другога чытання.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру