Вакаліст аўстралійскага гурта AC/DC Браян Джонсан заклікаў іншых рок‑музыкаў спыніць прасіць грошы на дабрачыннасць у гледачоў і слухачоў.

Паводле 62‑гадовага фронтмэна AC/DC, людзям не падабаецца, калі багатыя людзі, як напрыклад Бона (лідэр U2), заклікаюць іх задумацца пра ратаванне невядомых дзяцей.

«Калі я быў простым рабочым, я не хадзіў на канцэрты артыстаў, здольных папрасіць у мяне грошы для дзяцей з Афрыкі», — сказаў Джонсан.

На думку лідэра AC/DC,

калі артыст хоча быць дабрачынцам, няхай пачне з сябе. «Я раблю гэта сам і ніколі не кажу рабіць гэта іншым», — сказаў Джонсан.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру