ААТ «Піўзавод Аліварыя» і УДАІ горада Мінска пры інфармацыйнай падтрымцы міжнароднага аўтамабільнага холдынгу «Атлант-М» аб'явілі аб пачатку сумеснай акцыі «Правядзі мяжу», якая павінна павысіць бяспеку дарожнага руху.

«Як вытворца напояў, што змяшчаюць алкаголь, «Аліварыя» не можа заставацца ў баку ад праблемы кіравання аўтатранспартным сродкам у нецвярозым стане. Мы лічым, што абавязаныя рабіць усё магчымае для паляпшэння сумнай статыстыкі ДАІ» -- заявіў генеральны дырэктар ААТ «Піўзавод Аліварыя» Міхаіл Чэчэнеў.

У рамках праекту, распрацаванага сумесна з Дзяржаўтаінспекцыяй Мінска, на піўных этыкетках з'явіцца лагатып акцыі «Правядзі мяжу», якая будзе нагадваць кіроўцу аб адказнасці за асабістую бяспеку і бяспеку пасажыраў.

«Кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане – праблема нацыянальнага маштабу. Менавіта таму змагацца з ёй трэба разам. Тым больш прыемна, што вытворца піва ўсведамляе неабходнасць гэтага»
-- адзначыла начальнік аддзела агітацыі і прапаганды УДАІ ГУУС РБ Жанна Трайно.

Па статыстыцы УДАІ Мінска, за 12 месяцаў 2009 года ў сталіцы адбылося 73 аварыі па віне нецвярозых вадзіцеляў, у якіх загінула 13 чалавек а 91 атрымаў раненні. У адносінах да мінулага году, колькасць ДТЗ, учыненых па віне вадзіцеляў у стане алкагольнага ап'янення, зменшылася на 13,1%, пры гэтым колькасць загінуўшых у ДТЗ грамадзян павялічылася на 44,4%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?