Адкрыццё персанальнай выставы Ігара Корзуна «Numbers&Doors» адбудзецца 8 лютага а 19‑й гадзіне.

Праект Ігара Корзуна»Numbers & Doors»аб’ядноўвае «татальны» фотаархіў, некалькі аб’ектаў і акумулюючую інсталяцыю. Аўтар уяўляецца як мастак‑калекцыянер, які фіксуе і архівуе з дапамогай серый фотапано малюнкі лічбаў і дзвярэй, збірае і сучляняе паміж сабой і прасторай галерэі розныя аб’екты.

Сам Ігар Корзун кажа: «Усё, усё што я раблю, было заўсёды, і да таго, як я нарадзіўся ў 65‑м ўзімку, і нават да таго, як нарадзіўся першы, хто нарадзіў усіх. Мне нязручна ставіць свой подпіс пад працамі, я не заўсёды ўпэўнены, што гэта зрабіў я. Проста ад чыніў вочы і ўбачыў. Вось яно і ёсць на паперы ці палатне ці словам вымаўлена. Гэта проста словы, якіх акіян, акіян сло ваў, у якім мы ёсць, з якіх мы ёсць. Яж проста закідваю сваю вуду і чакаю на беразе, калі клюне. Слава богу, апошні час добры клёў. З асалодай падзялюся з вамі сваёй трапезай».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0