Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 4 лютага ў Беларусі чакаецца воблачна з праясненнямі. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём пераважна па ўсходзе снег. Месцамі туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 6—11°С, пры праясненнях да мінус 15°С, днём мінус 1—8°С.

У Мінску воблачна з праясненнямі, магчымы невялікі снег. Слабы туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 8—10°С, днём мінус 5—7°С.

У наступныя двое сутак па краіне чакаецца воблачна з праясненнямі. 5 лютага месцамі невялікі снег, слабы туман, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвы, паўднёва-ўсходні 3—8 м/с, днём ва ўсходніх раёнах парывы да 12 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 6—13°С, пры праясненнях да мінус 16—18°С; днём мінус 3—9°С.

У Мінску 5 лютага воблачна з праясненнямі. Магчымы невялікі снег, слабы туман, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы, паўднёва-ўсходні 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 11—13°С, днём мінус 5—7°С.

6 лютага месцамі невялікі снег, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні 5—10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 6—13°С, пры праясненнях да мінус 16—18°С; днём мінус 4—11°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?