Забарона на размовы па мабільніках падчас язды не скарачае ліку аўтакатастроф, устанавілі амерыканскія навукоўцы. Вадзіцелям ўсё адно, на што пераключаць сваю ўвагу.

Даследаванне, праведзенае аўтарытэтным амерыканскім Інстытутам аналізу дарожных страт (Highway Loses Data Institute, HLDI), пераварочвае традыцыйныя ўяўленні аб небяспецы мабільных тэлефонаў для вадзіцеляў. Вынікі даследавання ў чатырох амерыканскіх штатах і акругах дэманструюць, што з моманту забароны карыстання мабільным тэлефонам падчас язды колькасць аварый на дарогах ніяк не скарацілася.

Даследчыкі HLDI падагульнілі штомесячныя паведамленні аб аўтааварыях, накіраваных у страхавыя кампаніі пацярпелымі за апошнія тры гады -- з таго моманту, як размаўляць падчас руху забаранілі ў Нью-Ёрку, акрузе Калумбія, Канэктыкце і Каліфорніі. Параўнальныя дадзеныя былі сабраны ў штатах, якія прымыкаюць да гэтых тэрыторый.

Вынікі здзіўляюць. У штатах, дзе кіроўцы працягваюць руліць адной рукой, другой прыціскаючы да вуха мабільнік, сезонныя ваганні колькасці аварый і агульны іх працэнт ад колькасці зарэгістраваных аўтамабілістаў нічым не адрозніваецца ад штатаў, дзе кіроўцы трымаюць абедзве рукі на рулі і ўважліва глядзяць на дарогу перад сабой, не адгукаючыся на тэлефон.

«Нягледзячы на некаторыя даследаванні, якія раней паказалі павелічэнне рызыкі аварый падчас карыстання мабільнікам, іх забарона ніяк не адбілася на бяспецы дарожнага руху»
-- адзначае Адрыян Лунд, прэзідэнт HLDI і кіраўнік Інстытута страхавання дарожнай бяспекі.

Навукоўцы прызнаюцца, што яны чакалі сур'ёзнага падзення аварыйнасці таму, што ранейшыя дадзеныя паказвалі высокі працэнт аўтакатастроф, выкліканых менавіта размовамі за рулём. «Кампанія зараз збірае дадзеныя, каб неяк растлумачыць гэтую нестыкўку» -- адзначыў Лунд.

Прапанаваныя тлумачэнні выглядаюць так. Па-першае, кіроўцы маглі перайсці на сістэму хэндс-фры і, такім чынам, працягваюць губляць канцэнтрацыю. Другое тлумачэнне выглядае яшчэ больш фатальным –

справа не ў тэхніцы, а ў чалавеку. Існуе тып кіроўцаў, якія могуць адцягваць сваю ўвагу ад дарогі і размаўляючы па мабільным, і слухаючы радыё, і проста задумаўшыся. А паколькі думаць людзям не забароніш, то і астатнія забароны сэнсу не маюць.

АП, паводле газета.ru

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру