Найбольш бяспечна захоўваць грошы (асабліва калі гэта значныя сумы) на ўкладах у розных валютах. Такое меркаванне выказала старшыня праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Надзея Ермакова сёння падчас онлайн‑канферэнцыі на сайце БЕЛТА.

Разам з тым яна падкрэсліла, што такое рашэнне чалавек павінен прымаць самастойна.

«Што да кароткіх тэрмінаў, то я спыніла б выбар на ўкладах у нацыянальнай валюце, — сказала кіраўнік Беларусбанка. — Ва ўсіх банках Беларусі сёння высокая даходнасць такіх ўкладаў — 25% гадавых. Ні ў адным еўрапейскім банку такіх высокіх працэнтных ставак няма».

Адказваючы на пытанне, дзе сама Надзея Ермакова захоўвае грошы, старшыня праўлення Беларусбанка заўважыла: «Скажу шчыра, але ці павераць людзі майму адказу? Якіхсьці значных сродкаў, якія я магла б захоўваць на ўкладах, у мяне няма. Напэўна, гэта не падобна на кіраўніка банка«. На яе думку, самае галоўнае зберажэнне чалавека — гэта тое, што ён аддае іншым. «Я шмат сродкаў накіроўваю на дабрачыннасць, на царкву. І мяне гэта задавальняе, на жыццё мне хапае», — дадала Надзея Ермакова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?