З 1 лютага ўстаноўлены новы памер бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ) у сярэднім на душу насельніцтва, які будзе дзейнічаць па 30 красавіка 2010 года. Ён складае 255 тыс. 220 рублёў.

Такім чынам, БПМ павялічаны на 2% у параўнанні з дзейным з 1 лістапада 2009 года па 31 студзеня 2010 года (250 тыс. 70 рублёў), паведаміла прэс‑служба ўрада.

У адпаведнасці з пастановай урада № 127 ад 29 студзеня 2010 года для працаздольнага насельніцтва БПМ устаноўлены ў памеры 271 тыс. 450 рублёў, для пенсіянераў — 227 тыс. 380, для дзяцей‑студэнтаў — 272 тыс. 130, для дзяцей ад 3 да 16 гадоў — 312 тыс. 70, да 3 гадоў — 227 тыс. 430 рублёў.

***

Бюджэт пражытачнага мінімуму штоквартальна зацвярджаецца ўрадам у цэнах апошняга месяца кожнага квартала. У адпаведнасці з законам «Аб пражытачным мінімуме ў Рэспубліцы Беларусь» ён прызначаны для аналізу і прагназавання ўзроўню жыцця насельніцтва, аказання дзяржаўнай сацыяльнай дапамогі малазабяспечаным грамадзянам (сем’ям), абгрунтавання мінімальных дзяржаўных сацыяльна‑працоўных гарантый. БПМ выкарыстоўваецца для ацэнкі ўзроўню даходаў насельніцтва, памераў аплаты працы, пенсій, дапамог і іншых сацыяльных выплат, вызначэння ўзроўню і маштабаў малазабяспечанасці.

БПМ уяўляе сабой »вартасную велічыню мінімальнага набору матэрыяльных выгод і паслуг, неабходных для забеспячэння жыццядзейнасці чалавека і захавання яго здароўя», а таксама абавязковыя плацяжы і ўзносы. У пражытачны мінімум для розных сацыяльна‑дэмаграфічных груп насельніцтва ўваходзяць: прадукты харчавання, адзенне, бялізна, абутак, прадметы агульнасямейнага карыстання, лекі, прадметы санітарыі і гігіены, а таксама жыллёва‑камунальныя, транспартныя і бытавыя паслугі, паслугі дзіцячых дашкольных устаноў.

Бюджэт пражытачнага мінімуму для працаздольнага насельніцтва прымяняецца для вызначэння сумы ўтрымання сродкаў з наймальнікаў, якія маюць запазычанасць па выплаце заработнай платы, і базавага гранічнага нарматыву тарыфнай стаўкі першага разраду для камерцыйных арганізацый дзяржаўнай формы ўласнасці і з доляй уласнасці дзяржавы ў іх маёмасці.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру