Іран запусціў касмічны апарат, на борце якога знаходзіліся мыш, дзве чарапахі і насякомыя. Апарат быў запушчаны з дапамогай даследчай ракеты Кавашгар-3. Аб лёсе жывёл на дадзены момант нічога невядома.

Кіраўнік Ірана, Махмуд Ахмадзінежад, ужо паспеў абвясціць аб перамозе над Захадам.

Палёт Кавашгара з’яўляецца часткай іранскай касмічнай праграмы. Яна вельмі непакоіць заходнія краіны праз удасканаленне іранскіх ракет. Калі яны ў стане выносіць на арбіту касмічныя апараты, то змогуць пераносіць і атамныя боегалоўкі.

АП, паводле wyborcza.pl

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру