Вяртанне слыннага фэсту 1990-х «Сіні перац» сабрала разам літаратараў, артыстаў і музыкаў 2 лютага ў кавярні «Лісіная нара».
Віктар Жыбуль і Джэці добра ўпісаліся ў «Лісіную нару».
Праз сем гадоў маўчання яго ідэйны натхняльнік і стваральнік Лявон Нарушэвіч зноў сабраў прагных да альтруізму, авангардызму, імправізацыі і філантропіі людзей на адной сцэне. У баі за адраджэнне фэсту выкарысталі артылерыю аўтэнтычных спеваў, паэзіі, этнічнай музыкі і электрычнай імправізацыі.





