Пра гэта заявіў 3 лютага журналістам у Гомелі прэм’ер‑міністр Беларусі Сяргей Сідорскі.

«Мы ў цэлым зацікаўлены ў тым, каб »Нафтан‑Палімір» разглядаўся як комплекс, які мог бы працаваць сёння ва ўмовах прыватызацыі», — зазначыў Сідорскі.

«Мы і Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод, і «Нафтан» з «Палімірам», і іншыя прадпрыемствы нафтахімічнага комплексу, у тым ліку і «Азот», і «Магілёўхімвалакно»,

у пагадненні, якое мы распрацоўваем па супрацоўніцтве ў паліўна‑энергетычнай сферы, прапісалі.

Мы з нашымі расійскімі калегамі прымаем усе меры, каб сумесную стратэгію дзвюх краін у паліўна‑энергетычнай сферы зацвердзіць і прадставіць яе на разгляд Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы», — сказаў прэм’ер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?