Прэм`ер‑міністр Беларусі Сяргей Сідорскі плануе сустрэцца са старшынёй урада Расіі Уладзімірам Пуціным 16 сакавіка ў Брэсце. Пра гэта Сяргей Сідорскі паведаміў 3 лютага журналістам у Гомелі.

Паводле яго слоў, за апошнія пяць дзён ён двойчы размаўляў па тэлефоне са сваім расійскім калегам. Галоўныя тэмы — супрацоўніцтва ў энергетыцы, будаўніцтве і хімічнай прамысловасці.

Сідорскі таксама пракаментаваў новыя ўмовы паставак расійскай нафты ў Беларусь. «Згодна з дасягнутымі дамоўленасцямі для ўнутранага спажывання Беларусь атрымае бяспошлінна 6,3 млн. тон расійскай нафты і поўнасцю забяспечыць патрэбнасці беларускага рынку», — сказаў прэм`ер‑міністр. Ён адзначыў, што астатняя нафта будзе ісці ў Беларусь з пошлінамі 100%, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі да ўвядзення адзінай мытнай тэрыторыі ў межах Мытнага саюза».

«Гэта значыць з 1 студзеня гэтага года ў нас дзейнічае адзіны мытны тарыф, з 1 ліпеня 2010 года будзе адзіная мытная тэрыторыя, а затым — да 2012 года — мы павінны выйсці на адзіную эканамічную прастору,

— патлумачыў Сідорскі. — Другі і трэці крокі падразумяваюць новыя варыянты супрацоўніцтва ў паліўна‑энергетычнай сферы. Яны павінны быць адлюстраваны ў новай праграме супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў паліўна‑энергетычнай сферы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?