Пра гэта самы вядомы хакеіст ХХ ст., які за 61 усталяваны ў Нацыянальнай хакейнай лізе рэкорд атрымаў мянушку Вялікі, распавёў газеце «КП в Беларуси» падчас свайго візіту ў Мінск.
Уэйн Грэцкі прыязджаў у беларускую сталіцу ў якасці госця на «Матч усіх зорак КХЛ» 30 студзеня.
***
Мой бацька зараз размаўляе па‑украінску. Яму 72 гады.
А дзядуля Цярэнці размаўляў па‑беларуску. А бабуля — па‑польску.
Міжсобку яны размаўлялі па‑ўкраінску. Ва ўсіх іхных дзяцей украінская была першай мовай. У 1972 годзе, калі сустракаліся зборныя СССР і Канады, мая мама давала інтэрв’ю тэлеканалу і рэзка перайшла на сумесь рускай з украінскай. Усіх здзівіла! Дарэчы, бацькі жылі ў вёсцы на ферме, а іх сусед таксама быў з Беларусі.
— Як склаўся лёс нашага дзядулі. Кім ён працаваў там? Як жыў?
Энтані (так Цярэнція называлі ў Канадзе) служыў у Другую сусветную вайну ў канадскай арміі. Потым быў фермерам: вырошчваў бульбу, разводзіў свіней, куранят.
Я быў вельмі блізкі з дзядулем. Дзесьці да васьмі гадоў кожны год летам у яго гасцяваў.
Бацька некалькі тыдняў летам працаваў на ферме, дапамагаў. Дзядуля мяне больш за ўсіх любіў. Астатнія унукі былі не вельмі гэтым задаволены.
Падрабязнае інтэрв’ю чытайце тут, у артыкуле журналістаў «КП в Беларуси» Андрэя Асмалоўскага і Ірыны Козлік
У Галіны Салдаценкавай са Свіслачы і Уэйна Грэцкі - агульны дзед. У іх нават рысы твару падобныя.





