У Беларусі аб’ём прададзеных насельніцтву ў студзені гэтага года залатых мерных зліткаў склаў 40,6 кг (2026 штук). Гэта ў 5,3 раза менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года,

паведамілі ва ўпраўленні інфармцыі Нацыянальнага банка Беларусі.

Найбольшы попыт быў адзначаны на 1‑ і 10‑грамовыя залатыя зліткі, якіх за студзень прададзена адпаведна 593 і 508 штук,

або 29,3 працэнта і 25 працэнтаў агульнай колькасці. Адзначаны таксама інтарэс да 5‑ і 20‑грамовых мерных зліткаў з золата. Акрамя таго, у студзені былі набыты 2 зліткі па 1 кг і 5 — па 0,5 кг. Банкамі назад выкуплена 35,8 кг золата.

Залатыя мерныя зліткі насельніцтву прадаюць Нацыянальны банк праз свае галоўныя ўпраўленні і аддзяленні (са жніўня 2001 года) і шэраг камерцыйных банкаў. За гэты час агульная вага прададзеных зліткаў склала каля 6287 кг, выкупленых назад — 928 кг. Зліткі выраблены з золата найвышэйшай пробы (999) наміналам 1, 5, 10, 20, 50, 100, 250, 500, 1000 г. На гэты час у наяўнасці ёсць зліткі ўсіх наміналаў. Аперацыі з імі ажыццяўляюць усе галоўныя ўпраўленні Нацыянальнага банка па абласцях і горадзе Мінску, а таксама аддзяленні ў Бабруйску, Барысаве, Маладзечне, Мазыры, Драгічыне, Баранавічах, Пінску, Жлобіне, Лідзе, Оршы і Полацку.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру