Справа журналіста Белсата Івана Шульгі, затрыманага падчас міліцэйскага налёту на неафіцыйнае бюро тэлеканала, сёння будзе разглядацца ў судзе Савецкага раёна Мінска.
Пра гэта паведамілі прадстаўнікі тэлеканала. Ноч журналіст прабыў у ізалятары на вуліцы Акрэсціна.
12:39
Суд праходзіць у закрытым рэжыме, з залі павыганялі журналістаў.
13:47
Адвакатку Святлану Гарбаток (юрыстконсульт Савецкага раёна Мінска) дапусцілі ў залу паседжанняў, пакуль абвешчаны перапынак. Івана Шульгу вінавацяць па дробным хуліганстве.
14:20
На працэс прыехала здымачная група СТВ, сюжэт будзе будзе паказаны ўвечары
16:55
Івана Шульгу асудзілі на 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Яго абвінавацілі ў дробным хуліганстве (артыкул 17.1 КаАП).