На паседжанні Рады Беларускага незалежніцкага блоку (БНБ), што адбылося 3 лютага, сярод іншых пытанняў былі разгледжаны прапановы наконт складу беларускага прадстаўніцтва ў Парламенцкай асамблеі «Усходняга партнёрства» (Еўранэст).

Рада БНБ лічыць, што Беларусь мусяць прадстаўляць: Аб’яднаная грамадзянская партыя, Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый, Беларуская асацыяцыя журналістаў, БСДП (НГ — «статкевічаўцы»), «Малады Фронт», Партыя БНФ, Партыя БХД, Партыя свабоды і прагрэсу, Партыя «Справядлівы свет» (былая Партыя камуністаў беларуская), Рух «За Свабоду».

Прапанаваны спіс папярэдне ўзгоднены з Еўрапейскай кааліцыяй. Мяркуецца, што кожная арганізацыя вылучыць у «Еўранэст» па адным сваім прадстаўніку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?