Пра тое, што ў цэнтры Мінску галадаюць і замярзаюць насмерць качкі і лебедзі, пісалі і тут, і тут, і тут таксама. Але ці так усё кепска на самой справе?
І так, і не. Дакладней — дзе як. Вось, напрыклад, адрэзак Свіслачы ў раёне ТЭЦ, каля вуліцы Аранскай. Тут плаваюць лебедзі, пра якіх так шмат пісалі і казалі. Да берага няспынна ідзе чарада людзей, а птушкі тыя ўжо і за кормам не заўжды плывуць. Наеліся. А вось у іншых месцах горада сітуацыя іншая. У Парку імя Горкага качкі такія галодныя, што, нават кідаюцца адна на адну, спрабуючы ўхапіць кавалачак булкі. Шкада птушак... Але, як сцвярджаюць спецыялісты, людзі самі вінаватыя ў такім стане рэчаў. Прыкармілі птушак, вось яны і не злятаюць у вырай, застаюцца зімаваць у нас. Але, калі так, то ў маразы падкармліваць іх трэба абавязкова, інакшт — загінуць.
Якія апетыты маюць птушкі ў розных месцах Мінску? Глядзіце ў відэа:
Дарэчы, у Парку Горкага, каля вадаспаду, сярод сотняў качак можна пабачыць пару вось такіх птушак (яны таксама ёсць і на відэа):
Як выявілася, гэта лыска (ці лысуха), птушка, досыць распаўсюджаная ў Беларусі – але вось у горадзе яе сустрэць нялёгка, тым больш, у самым цэнтры.