Палегчаны візавы рэжым, які дзейнічаў у мінулым годзе для расійскіх і ўкраінскіх турыстаў, у 2010 годзе Харватыя можа распаўсюдзіць і на беларусаў.

Расійскія СМІ паведамляюць, што сёлета «бязвізавы» перыяд плануюць павялічыць на месяц: з 1 красавіка па 31 кастрычніка.

Сапраўды, мне вядома такая інфармацыя, — распавёў Дзмітры Платкоў, дырэктар кампаніі «ВЛП». —

Афіцыйна яе павінны абнародаваць у найбліжэйшы час.

Зараз з харвацкага боку вядзецца вельмі сур’ёзная праца па палягчэнні візавага рэжыму, і я вельмі спадзяюся, што сёлета ім удасца давесці яе да канца.

Бязвізавы рэжым мог бы значна павялічыць турыстычны паток з Беларусі ў Харватыю».

***

Летась грамадзяне Расіі і Украіны маглі наведваць Харватыю без турыстычных ваўчараў і запрашэнняў, толькі пры наяўнасці дзеючага замежнага пашпарта. Між тым, цяперашні сезон можа ў Харватыі стаць апошнім бязвізавым сезонам для турыстаў з СНД. Рэч у тым, што ў 2012 годзе краіна плануе ўступіць у ЕС, і летні сезон‑2011 можа прысвяціць дэманстрацыі надзейнасці сваіх межаў удзельнікам Шэнгенскага пагаднення.

«Пакуль я не бачу нейкай сур’ёзнай падрыхтоўкі Харватыі да ўступлення ў ЕС, — паведаміў Дзмітры Платкоў,
— не думаю, што краіне ўдасца ў 2012 годзе стаць часткай Еўрасаюза. У любым выпадку, шэнгенская харвацкая віза з аднаго боку можа быць зручней для беларускіх турыстаў, а з другога, пакет дакументаў, неабходны для яе атрымання, ўскладніцца.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру