Барысаўскі БАТЭ прайграў у серыі пенальці ў першым матчы на міжнародным турніры – Sochi Soccer Cup – у расійскім Сочы венскай «Аустрыі» з лікам 11:12.

На турніры, што праходзіць у Сочы, барысаўскі БАТЭ згуляў першы матч з «Аустрыей» з Вены (клуб аўстрыйскай суперлігі). У першым тайме перавагу мела беларуская каманда, і на 30‑й хвіліне Эдгар Аляхновіч забіў гол. У другой палове сустрэчы ўжо аўстрыйцы атакавалі вароты Гутара, і за 5 хвілін да сканчэння асноўнага часу венскі клуб зраўняў лік — 1:1 (Міхал Лендл).

Паводле рэгламенту каманды сталі біць пенальці. Прычым, ніводная з камандаў не збіралася саступаць — усе мячы заляталі ў брамы.

Лік па пенальці дайшоў да 11:11, калі спудлаваў барысаўскі бразілец Брэсан. Аўстрыйцы ж свайго шанцу не ўпусцілі і выйшлі ў фінал міні‑турніру.

Наступны матч барысаўцы правядуць заўтра, 5 лютага.

Іх супернікам стане няўдачнік пары «Жамчужына» (Д2, Сочы, Расія) — «Вікторыя» (Д1, Плзень, Чэхія). Гэты матч пачаўся ў 14:30 паводле мінскага часу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?