Футбольны сезон‑2010 у Беларусі пачнецца 8 сакавіка матчам за суперкубак паміж барысаўскім БАТЭ і наваполацкім «Нафтанам» і завершыцца 20 лістапада.

Такое рашэнне прыняў 4 лютага выканкам Беларускай федэрацыі футбола.

Чэмпіянат у вышэйшай лізе

стартуе 3 красавіка і ўпершыню пройдзе ў тры кругі (33 туры) з удзелам 12 камандаў.

«Каляндар носіць максімальна збалансаваны характар», — заявіў начальнік упраўлення па правядзенні спаборніцтваў Аляксандр Баранаў.

У сувязі з павелічэннем колькасці тураў чэмпіянату 1/8 фіналу Кубка Беларусі будзе складацца з аднаго матчу. З прычыны гэтага заявачны ўнёсак для каманд вышэйшай лігі складзе 110 млн. рублёў супраць 89 млн. рублёў на сезон‑2009.

Каманды першай лігі павінны ўнесці па 43,5 млн. (было 41,8 млн.), другой лігі — па 28,7 млн. (28,5 млн.).

На асобныя гульні чэмпіянату па рашэнні выканкама будуць запрашацца замежныя арбітры.

Паводле рашэння выканкама чарговая справаздачная канферэнцыя федэрацыі пройдзе 20 сакавіка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру