Згодна з апублікаваным на гэтым тыдні дадзенымі еўрапейскага статыстычнага агенцтва Eurostat, у трэцім квартале 2009 года было зарэгістравана змяншэнне колькасці асобаў, якія шукалі палітычнага прытулку ў ЕС.

За гэты перыяд у ЕС папрасілі прытулак 62 655 чалавек. Часцей за ўсё прытулку шукалі ў Францыі – 11 440 заявак, Германіі – 8673, Швецыі – 6620, Вялікабрытаніі – 6475 і Бельгіі – 5240 заявак.

Па колькасці зваротаў лідзіруюць грамадзяне Расіі (5395 чалавек), Афганістана (5100 чалавек), Самалі (4795 чал.), Ірака (4425 чал.), Грузіі (4330 чал.), Косава (3485 чал.) , Ірана (2480 чал.), Нігерыі (2065 чал.), Пакістана (1645 чал.) і Турцыі (1635 чал.).

Найменш прывабнай для бежанцаў у трэцім квартале 2009 года была Эстонія, дзе захацелі атрымаць прытулак ўсяго 15 чалавек. За ёй ідуць Латвія і Партугалія (па 25 чалавек).

Грамадзяне Расіі часцей за ўсё прасілі прытулку ў Польшчы (33% ад агульнай колькасці падаваўшых заяўку на прадастаўленне статусу бежанца), у Францыі і Аўстрыі (па 17%), Бельгіі (13%) і Германіі (6%).

АП, паводле delfi.lt

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру