У чацвер, у канферэнц‑зале гатэля «Вікторыя», прайшла цырымонія лёсавання календара чэмпіянату Беларусі па футболе 2010 года сярод каманд вышэйшай лігі.
У прыватнасці, у стартавым туры, які пройдзе 3 красавіка, сустрэнуцца:
- «Дынама» (Брэст) — «Шахцёр» (Салігорск)
«Тарпеда» (Жодзіна) — БАТЭ (Барысаў)
«Белшына» (Бабруйск) — «Дынама» (Мінск)
«Мінск» — «Дняпро» (Магілёў)
«Нёман» (Гродна) — «Віцебск»
«Нафтан» (Наваполацк) — «Партызан» (былы МТЗ‑РІПА, Мінск).
Нагадаем, што ў сёлетнім чэмпіянаце ўдзельнічаюць 12 камандаў, што згуляюць між сабой у тры кругі (усяго пройдзе 33 туры).
Варта адзначыць, што ў трэцім крузе барысаўскі БАТЭ будзе мець перавагу свайго поля ў матчы з прынцыповым cупернікам — мінскім «Дынама». Адбудзецца гэта ў 31‑м туры — то бок, за два туры да фінішу першынства.
Такім чынам у Барысаве пройдуць два з трох матчаў нацыянальнага чэмпіяната БАТЭ - «Дынама» Мінск.
0
0
0
0
0
0