Паводле ініцыятывы старшыні Грамадска‑кансультатыўнай рады (ГКР) пры Адміністрацыі прэзідэнта Уладзіміра Макея сёння адбыліся кансультацыі з чарговай групай чальцоў рады.

Пра гэта паведаміў сакратар ГКР Уладзімір Шпакоўскі.

У часе кансультацый члены ГКР пацвердзілі зацікаўленасць у працягу работы рады як важнейшага інструмента дыялогу ўлады і грамадзянскай супольнасці. Члены рады выказалі таксама пажаданні аб актывізацыі дзейнасці ГКР на міжнароднай арэне, унеслі шэраг прапановаў адносна больш шырокага інфармавання грамадства наконт работы рады.

Чарговыя кансультацыі з членамі ГКР запланаваныя на 9 лютага.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?