Пра гэта ў чацвер на сустрэчы з калектывам УП «Мінгаз» паведаміў міністр унутраных спраў Беларусі Анатоль Куляшоў.

У прыватнасці, плануецца змяніць тэрміны прадастаўлення медыцынскіх даведак для кіроўцаў. Тыя, хто перавозіць асабліва небяспечныя грузы, павінны будуць праходзіць медагляд раз на 3 гады, кіроўцы старэйшыя за 50 гадоў — раз на год. Усе астатнія павінны будуць звяртацца па даведку па‑ранейшаму адзін раз на пяць гадоў. Пры гэтым, як адзначыў міністр,

кіроўцы павінны будуць заўсёды мець пры сабе медыцынскую даведку.

Анатоль Куляшоў таксама нагадаў пра новаўвядзенне, якое дазваляе аформіць ДТЗ без удзелу супрацоўніка ДАІ,

калі нанесены ўрон не перавышае 200 еўра.

У гэтым выпадку не павінна быць пацярпелых, а таксама прэтэнзій з боку ўсіх удзельнікаў ДТЗ.

Акрамя таго, згодна з новай рэдакцыяй ПДР будзе дзейнічаць патрабаванне

пра атрыманне правоў на кіраванне мапедамі.

Міністр унутраных спраў таксама паведаміў, што ў Беларусі ў 2011 годзе будзе зацверджаны ўзор новага пасведчання кіроўцы. Тыя правы, якія будуць уведзены з ліпеня 2010 года, гэта — пілотны праект. Мяркуецца, што правы міжнароднага ўзору можна будзе атрымліваць па заяўным прынцыпе, а не ў абавязковым парадку. Напрыклад, такі дакумент спатрэбіцца тым, хто выязджае на аўтамашыне за межы Беларусі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру