З арганізацыяй разарвалі дамову на арэнду залі для ўручэння 14 лютага 1‑й нацыянальнай прэміі «Любоў да Беларусі», заснаванай «Маладым фронтам».

Пра гэта nn.by паведаміў намеснік старшыні зарэгістраванай у Чэхіі міжнароднай моладзевай арганізацыі Іван Шыла.

Дамова была падпісаная некалькі дзён таму на арэнду залы гатэля на дзве гадзіны . Меркавалася запрасіць на ўручэнне прэміі 14 лютага больш за 300 гасцей: журналістаў, прадстаўнікоў дыпламатычнага корпусу, знакамітых дзеячоў культуры і мастацтва Беларусі.

Сёння маладафронтаўцам ператэлефанавалі з гатэля і сказалі, што дамова скасаваная.

Зазначым, што беларускае незалежнае грамадства не раз праводзіла свае імпрэзы ў Crown Plaza, прыкладам, там праводзіла мерапрыемствы БХД,

і прэцэдэнт з МФ — гэта першы выпадак адмовы ад адміністрацыі гатэля.

«Малады фронт будзе падаваць скаргу ў суд», — зазначыў Іван Шыла.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру