У Інтэрнэце працуе Нацыянальны лічбавы архіў Польшчы. Ён хоць і польскі, але змяшчае шмат інфармацыі, якая тычыцца Беларусі. У першую чаргу перыяду 1918-1939 гадоў.

У архіве знаходзіцца больш за 100 тысяч фотаздымкаў і каля 15 тысяч аўдыёзапісаў.

Сайт карысны, але праблема можа ўзнікнуць з мовай. Каб адшукаць патрэбны здымак ці запіс, трэба ведаць, як па-польску пішацца прозвішча альбо геаграфічная назва. Так, тут размешчаны фоты Сымона Рак-Міхайлоўскага і іншых дзеячаў Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі. Ёсць здымкі акупаванага нямецкімі войскамі Мінска, руіны ўжо вызваленай ад ворага беларускай сталіцы.

Калі для навукоўцаў гэтыя фоты мо і знаёмыя, то для больш шырокага кола аматараў гісторыі — наўрад ці. Таму такі рэсурс дапаможа ўсім жадаючым паглыбіцца ў вывучэнне роднага краю.

Оперны тэатр у Мінску, 1942

Дом ураду ў Мінску, выгляд 1943-га

Мінская брама ў Маладзечне, 1918-1939

Прыезд у Брэст прэзідэнта Польшчы Ігнацыя Масціцкага, 1928

Дом Элізы Ажэшкі ў Гродне, 1944

Дэмантаж помніка Сталіну ў Гродне, 1944

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру