Часопіс «Маладосць» пачаў друкаваць пераклад «Annales seu cronicae incliti Regni Poloniae» польскага гісторыка ХV стагоддзя Яна Длугаша.

Літаратурна-мастацкае выданне ў некалькіх нумарах будзе змяшчаць урыўкі з найбольш вядомага твора паляка, якія тычацца Грунвальдскай бітвы. РВУ «Літаратура і Мастацтва», куды ўваходзіць часопіс, да 600-годдзя бітвы плануе выдаць пераклад, які здзейсніў Аляксандр Вашчанка, асобнай кніжкай.

Ян Длугаш (1415-1480) — гісторык і дыпламат. «Annales seu cronicae incliti Regni Poloniae» — гэта гісторыя Польшчы ў 12 тамах. Была напісана на лацінскай мове. У «Хроніцы Длугаша», як яе яшчэ называюць, выкарыстаны матэрыялы дзяржаўных і царкоўных архіваў, польскія, чэшскія і венгерскія хронікі, рускія і літоўскія летапісы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру