Еўрапейскі гуманітарны універсітэт запрашае будучых студэнтаў даведацца болей пра навучанне гуманітарным і сацыяльным навукам у Вільні.

Інфармацыя пра ўніверсітэт будзе паведамляцца цягам усяго гэтага года. Студэнтам будзе запрапанавана рэгулярна сачыць за абнаўленнямі на сайце ehu.lt ці кантактаваць з акадэмічнымі праграмамі, каб даведацца болей пра адукацыю ў ЕГУ.

Адзін з найлепшых спосабаў даведацца пра універсітэт – наведаць Дзень адчыненых дзвярэй.

ЕГУ адчыняе дзверы для сваіх будучых студэнтаў у сакавіку, красавіку і маі.

Наведвальнікі маюць магчымасць агледзець навучальны корпус, асабіста пазнаёміцца з кіраўнікамі, выкладчыкамі і студэнтамі. Дні адчыненых дзвярэй таксама прадстаўляюць шанец пачаць працэс паступлення раней: эсэ, падрыхтаваныя падчас Дзён адчыненых дзвярэй, будуць прымацца да разгляду прыёмнай камісіі універсітэта.

Важныя даты:

1 лютага: Правілы прыёму, інструкцыі для будучых студэнтаў, а таксама інфармацыя пра кошт і фінансавую падтрымку (гранты, стыпендыі) будуць даступныя на сайце.

1 сакавіка: Абвяшчаецца пачатак прыёму заяваў на паступленне; электронныя формы заявы і інструкцыі будуць даступныя на сайце.

20 сакавіка: Дзень адчыненых дзвярэй (Канчатковы тэрмін падачы дакументаў на атрыманне візы – 8 лютага)

17 красавіка: Дзень адчыненых дзвярэй (Канчатковы тэрмін падачы дакументаў на атрыманне візы – 5 сакавіка)

22 мая: Дзень адчыненых дзвярэй (Канчатковы тэрмін падачы дакументаў на атрыманне візы – 12 красавіка)

25 чэрвеня: Канчатковы тэрмін падачы заяваў на бакалаўрскія праграмы (дзённае навучанне)

10 ліпеня: Канчатковы тэрмін падачы заяваў на магістарскія праграмы (дзённае навучанне)

24 ліпеня: Канчатковы тэрмін падачы заяваў на бакалаўрскія праграмы завочнай формы

12 верасня: Канчатковы тэрмін рэгістрацыі на дыстанцыйныя курсы.

Больш падрабязная інфармацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0