Прэзідэнт Украіны, Віктар Юшчанка, падпісаў указ аб папраўках у выбарчае заканадаўства.

Папраўкі ў закон аб выбарах прэзідэнта, распрацаваныя Партыяй рэгіёнаў, адмяняюць неабходнасць кворуму ў выбарчых камісіях і перашкаджаюць зрыву працы мясцовых выбаркамаў, у тым ліку дазваляючы камісіі больш высокага ўзроўню або мясцовым уладам прымаць рашэнні па-за ніжэйшую ў выпадку бяздзейнасці апошняй.

У штабе Юліі Цімашэнка новаўвядзені ўжо назвалі антыцімашэнкаўскімі і паабяцалі вывесці людзей на вуліцы.

У сакратарыяце Юшчанкі лічаць, што папярэдняя версія закона стварала падставы для зрыву выбараў праз няяўку членаў выбарчых камісій на пасяджэнне ў дзень галасавання. Норма гэтага закона аб неабходнай прысутнасці 2/3 членаў камісіі стварала пагрозу, што ўчастак не адкрыецца з-за наўмыснай няяўкі членаў камісіі ад Блока Юліі Цімашэнка. Папраўкі адмянілі неабходнасць кворуму, і прыняць любое рашэнне зараз можна ў адсутнасць прадстаўніка аднаго з кандыдатаў у прэзідэнты.

Напярэдадні новаўвядзенняў прадстаўнікі Партыі рэгіёнаў сцвярджалі, што Юлія Цімашэнка рыхтуе правал 2-ога тура выбараў менавіта такім чынам.

Супраць паправак у закон аб выбарах выступілі ў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы. Дакладчык ПАСЕ па Украіне, Рэната Вольвенд, у інтэрв'ю Deutsche Welle заявіла: «Я чакаю сустрэчы з прадстаўнікамі Цэнтрвыбаркама, каб спытаць іх: як яны збіраюцца належным чынам растлумачыць заканадаўчыя змены на месцах? Я паспрабую растлумачыць, што прынятыя ў апошні момант змены нельга прымяняць».

Да другога туру выбараў прэзідэнта Украіны засталося 3 дні. У яго выйшлі лідэр Партыі рэгіёнаў Віктар Януковіч і дзеючы прэм’ер-міністр краіны Юлія Цімашэнка. Паводле вынікаў першага тура выбараў, адрыў Януковіча ад Цімашэнкі складаў 10% галасоў. Публікацыя вынікаў сацыялагічных апытанняў паміж 1-ым і 2-ім турам прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне забароненая.

АП, паводле газета.ru

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0