Пасля правядзення праверкі і экспертыз распачата справа па ч. 2 арт. 147 Крымінальнага кодэкса (наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання) у дачыненні да 54‑гадовай жыхаркі Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці.

Злачынства было ўчынена ў вёсцы Ордаць 17 снежня мінулага года.

З рэўнасці жанчына абліла бензінам 53‑гадовага сужыцеля, які спаў на печы, і падпаліла яго. З тэрмічнымі апёкамі мужчына быў шпіталяваны ў Шклоўскую цэнтральную раённую бальніцу.

Судова‑медыцынскай экспертызай устаноўлена, што пацярпеламу былі прычынены цяжкія цялесныя пашкоджанні. Да 17 снежня мінулага года злачынец і ахвяра пражылі разам больш за 10 гадоў. Сродак злачынства — бензін — захоўваўся ў доме для распальвання печы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру