Беларуская Нацыянальная Памяць у нядзелю, 7 лютага, арганізуе лыжны прабег, прысьвечаны 172‑м угодкам народзінаў Кастуся Каліноўскага.
Маршрут будзе пралягаць праз родныя мясьціны нашага нацыянальнага героя.
Пачатак у Баброўніках.
Ушануем памяць Кастуся Каліноўскага ў яго роднай вёсцы Мастаўляны.
Запрашаем далучыцца ўсіх жадаючых.
Збор удзельнікаў а 11 гадзіне каля сядзібы Радыё «Рацыя» у Беластоку (ul. Ciepła 1)





