Прагноз надвор’я ў Беларусі на 6—8 лютага.

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 6 лютага ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, месцамі невялікі снег. Ноччу па захадзе слабы туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва‑ўсходні 5—10 м/с, днём у Брэсцкай вобласці парывы да 12 м/с. Тэмпература паветра ноччу ‑7—13°С,

пры праясненнях да ‑18°С, днём ‑5—11°С, па ўсходзе да ‑13°С.

У Мінску воблачна з праясненнямі, магчымы невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва‑ўсходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу ‑9—11°С, днём ‑7—9°С.

У наступныя двое сутак па краіне чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. 7 лютага пераважна без ападкаў, толькі ноччу ў паўднёва‑заходніх раёнах невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва‑ўсходні 4—9 м/с.

Тэмпература паветра ноччу ‑8—15°С, па ўсходняй палове ‑16—22°С; днём ‑6—13°С.

8 лютага пераважна без ападкаў. Месцамі туман, шэрань, на дарогах галалёдзіца. Вецер усходні 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу ‑12—19°С, пры праяненнях да ‑22°С, днём ‑7—14°С.

У Мінску 7 лютага воблачна з праясненнямі, без ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва‑ўсходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу ‑14—16°С, днём ‑9—11°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?