на фота галоўны трэнер клуба, чарнагорскі спецыяліст Міядраг Божавіч.

«Нарыльскі нікель» — асноўны акцыянер футбольнага клуба «Масква» — не мае намеру пакідаць клуб у прэм’ер‑лізе на чэмпіянат Расіі‑2010.

Пра гэта было абвешчана на сённяшняй прэс‑канферэнцыі прадстаўнікоў «Нарнікеля».

Нагадаем, што напярэдадні «гараджане» атрымалі ад РФС ліцэнзію для ўдзелу ў чэмпіянаце, паведамляе Спорт-Экспресс.

Канчатковае рашэнне па гэтым пытанні будзе абвешчана цягам двух месяцаў. Магчыма, што «Масква» будзе выступаць у ніжэйшых дывізіёнах, захаваўшы прафесійны статус, а магчыма, наогул будзе распушчана. У выпадку сыходу клуба з прэм'ер-лігі, яго месца зойме "Аланія" (Уладзікаўказ), што заняла ў мінулым сезоне ў першай лізе 3-е месца.

***

ФК «Масква» быў заснаваны ў 1997 г. як «Тарпеда-ЗІЛ» (Ад 2005 года - ФК «Масква»).

У вышэйшым дывізіёне выступаў ад 2001 года, найвышэйшае дасягненне - 4-е месца ў чэмпіянаце 2007 года, у сезоне-2009 клуб фінішаваў на 6-м месцы.

За ФК «Масква» заяўленыя тры беларускія галікперы:

Ілля Гаўрылаў (у асноўным складзе не гуляў), Антон Амельчанка і галкіпер зборнай Беларусі, капітан ФК «Масква» у сезоне 2009 Юры Жаўноў.

Вясной 2003 года клуб трэніраваў беларускі спецыяліст Сяргей Алейнікаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру