Вось такую «Сувораўскую кашу» выпускае мінскае ААТ «Добрада». Нашым продкам прадукт з такой назвай стаў бы ўпоперак горла.

Бо расійскі палкаводзец XVIII ст. Аляксандр Сувораў вядомы не толькі тым, што перамагаў ва ўсіх бітвах, але і тым, што не ўдзельнічаў у ніводнай вызвольнай вайне. Ён быў кулаком расійскай імперскай ваеншчыны, і яго карнікі бязлітасна душылі паўстанне Касцюшкі на тэрыторыі Беларусі. За гэту «перамогу» Кацярына ІІ дала яму ў пажыццёвае валоданне Кобрын і 13 тысяч прыгонных-беларусаў.

У Арменіі няма помнікаў турэцкім палкаводцам. У Нідэрландах не прадаюцца мюслі «Герцаг Альба».

З іншага боку, што ўзяць з ААТ «Добрада», калі мінская вайсковая вучэльня дагэтуль — Сувораўская, калі помнік Сувораву стаіць у Кобрыне, а яшчэ будуецца храм у яго памяць. Калі на дзяржаўным узроўні нічога не робіцца для аднаўлення гістарычнай памяці. Калі прымаецца прарасійская версія гісторыі, зручная для інтэграцыйных гульняў.

Ці ўстане чалавек з каланізаванай свядомасцю бараніць інтарэс сваёй краіны? Наўрад ці пра гэта задумваюцца ўлады сёння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?