Актывіста Маладога Фронта пратрымалі ў арышце тры ночы. 23 студзеня ў Берасці адбылася масавая бойка, і быццам бы ў адным з удзельнікаў яе па відэатэцы пазналі каратыста Івана Стасюка.

Цікава, што менавіта Стасюк меўся ўдзельнічаць у мясцовых выбарах. А няпярэдадні арышту яго два ягоныя сябры атрымалі пісьмовыя папярэджанні з пракуратуры за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. У папярэджаннях ім пагражалі крымінальным пераследам.

У Берасці дзейнічае даволі жвавая суполка МФ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?