Слуханні крымінальнай справы ў дачыненні да кінарэжысёра Аляксея Туровіча пачнуцца ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска 9 лютага. Чакаецца, што судовы працэс будзе праходзіць у закрытым рэжыме.

Расследаванне крымінальнай справы праводзіла пракуратура Фрунзенскага раёна. Туровічу выстаўлена абвінавачанне ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 2 арт. 167 (гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару ў дачыненні да заведама непаўналетняга), арт. 168 (палавыя зносіны і іншыя дзеянні сексуальнага характару з асобай, якая не дасягнула 16 гадоў) і ч. 1 арт. 169 (распусныя дзеянні ў дачыненні да асобы, якія заведама не дасягнула 16 гадоў) Крымінальнага кодэкса.

Па справе, распачатай у дачыненні да кінарэжысёра 4 лістапада 2009 года, у якасці пацярпелых праходзяць шэсць хлопчыкаў. Устаноўлена, што распусныя дзеянні ў іх дачыненні абвінавачваны ўчыняў з лютага 2007 года па красавік 2009 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?