Пра гэта паведаміў сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік.

Усяго ў 367 акруговых камісій вылучаны 5.499 чалавек. Больш за ўсё прадстаўнікоў вылучылі грамадскія арганізацыі — 2.233. Грамадзяне шляхам збору подпісаў вылучылі 1.888 чалавек, працоўныя калектывы — 910.

Камуністычная партыя Беларусі вылучыла ў склад акруговых камісій 200 чалавек, Беларуская партыя левых «Справядлівы свет» — 104,

Аб’яднаная грамадзянская партыя — 43, Беларуская аграрная партыя — 23, Ліберальна‑дэмакратычная партыя і Партыя БНФ — па 22, Сацыял‑дэмакратычная партыя народнай згоды — 14, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці — 12, Беларуская сацыял‑дэмакратычная партыя (Грамада) — 10, Беларуская патрыятычная партыя — 7, Беларуская партыя «Зялёныя» — 6, Беларуская сацыяльна‑спартыўная партыя — 4, Беларуская сацыял‑дэмакратычная Грамада — аднаго.

Грамадскае аб’яднанне «Белая Русь» вылучыла 332 прадстаўнікі, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі — 338, Беларускі саюз жанчын — 243, Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў — 252. Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі вылучыла 851 чалавека.

Акруговыя выбарчыя камісіі павінны быць сфарміраваны прэзідыумамі абласных і Мінскага гарадскога саветаў дэпутатаў і выканкамаў да канца сённяшняга дня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?