Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс‑службе асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола».

Нагадаем, што Беларусь трапіла ў адну групу са зборнымі Францыі, Румыніі, Босніі, Албаніі і Люксембурга.

Галоўны трэнер беларускай зборнай Бернд Штанге заявіў, што аптымістычна ўспрыняў вынікі лёсавання. Яшчэ перад лёсаваннем, ён заявіў, што задача‑максімум зборнай у любым выпадку, нягледзячы на супернікаў, — выхад на чэмпіянат Еўропы па футболе, задача‑мінімум — трапіць у стыкавыя матчы (г.зн. заняць 2-е месца ў групе).

Тым часам для правядзення матчаў ужо вызначаныя наступныя даты:

у 2010 годзе — 3/4 і 7 верасня і 8/9 і 12 кастрычніка; у 2011 годзе — 25/26 і 29 сакавіка, 3/4 і 7 чэрвеня, 2/3 і 6 верасня, 7/8 і 11 кастрычніка.

Стыкавыя матчы пройдуць 11/12 і 15 лістапада 2011 года.

Чэмпіянат Еўропы па футболе пройдзе з 11 чэрвеня па 1 ліпеня 2012 года у Польшчы і ва Украіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?