photo.bymedia.net

photo.bymedia.net

Прагноз надвор’я ў Беларусі на 9—11 лютага.

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 9 лютага ў Беларусі чакаецца воблачна з праясненнямі. Ноччу месцамі па Гомельскай і Магілёўскай абласцях, днём пераважна па ўсходняй палове краіны невялікі снег. Ноччу і раніцай месцамі туман. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер усходні 4—9 м/с.

Тэмпература паветра ноччу мінус 9—16°С, пры праясненнях да мінус 22°С, днём мінус 4—10°С.

У Мінску воблачна з праясненнямі. Ноччу без істотных ападкаў. Днём невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу прыблізна мінус 16°С, днём мінус 7—9°С.

10 лютага па краіне чакаецца воблачна з праясненнямі, пераважна па ўсходняй палове кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 10—17°С, па паўночным захадзе

пры праясненнях да мінус 20—22°С, днём мінус 3—10°С, па паўднёвым усходзе ноччу мінус 3—9°С, днём 0 — мінус 2°С.

У Мінску воблачна з праясненнямі. Кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 11—13°С, днём мінус 5—7°С.

11 лютага ў Беларусі воблачна. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі снег, слабая мяцеліца, па паўднёвым усходзе — мокры снег, дождж, слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходні 6—11 м/с, днём парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу мінус 4—11°С, па паўднёвым усходзе 0 — мінус 3°С, днём мінус 4 — плюс 2°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0