У нядзелю высветлілася, у якой паслядоўнасці прадстаўнікі розных краін будуць выступаць на конкурсе песні «Еўрабачанне», які пройдзе ў Осла ў траўні гэтага года.

Падчас лёсавання таксама было вызначана, якія краіны будуць выступаць у першым, а таксама — у другім паўфінале, і ў якой частцы канцэрта прадстаўнікі гэтых краін выйдуць на сцэну, паведамляе postimees.

Прадстаўнік Беларусі выступіць у другой частцы першага паўфіналу, што пройдзе 25 траўня.

Таксама ў першым паўфінале выступяць: Сербія, Фінляндыя, Расія, Славакія, Боснія, Ісландыя, Малдова, Мальта, Партугалія, Македонія, Латвія, Бельгія, Польшча, Албанія, Польшча.

У другім паўфінале, 27 траўня, выступяць Швейцарыя, Літва, Грузія, Турцыя, Ірландыя, Славенія, Швецыя, Украіна, Галандыя, Балгарыя, Харватыя, Данія, Азербайджан, Кіпр, Румынія, Ізраіль, Арменія.

Фінал конкурсу «Еўрабачанне‑2010» пройдзе 29 траўня.

Беларускі ўдзельнік «Еўрабачання‑2010» яшчэ не вызначаны.

Прыём заявак сканчаецца 15 лютага. Потым спецыяльная фокус-група разгледзіць усе заяўкі і абярэ прадстаўніка нашай краіны для ўдзелу ў конкурсе. Адбыцца гэта павінна не пазней за 10 сакавіка. Будзе таксама вызначаны і рэзервовы выканаўца.

Летась прадстаўніку Беларусі на «Еўрабачанні» Пятру Ялфімаву не ўдалося выйсці ў фінал, які выйграў ураджэнец Мінска, нарвежац Аляксандр Рыбак. Найлепшы вынік Беларусі на гэтым конкурсе паказаў у 2007 годзе Дзмітры Калдун, якому ўдалося заняць 6-е месцы ў фінале.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?