У Цэнтральным Доме афіцэраў у Мінску адбыўся пажар.
Узгаранне адбылося раніцай 9 лютага ў кафэ, што размяшчаецца ў падвальным памяшканні Дома афіцэраў. Як паведаміў прэс‑сакратар МНС Беларусі Віталь Навіцкі, паведамленне аб пажары паступіла ў службу ратавання ў 6.38.
Для ліквідацыі агню выехалі 19 машын, бо на аб’екты, дзе можа знаходзіцца шмат людзей, накіроўваецца вялікая колькасць тэхнікі.
Паводле слоў Навіцкага, у памяшканні гарэла мэбля на плошчы 1,5 квадратнага метра. Папярэдняя прычына ўзгарання — кароткае замыканне электраправодкі.
Наведвальнікаў у памяшканні ў гэты час не было,
бо кафэ працуе да чацвёртай гадзіны раніцы. Ратавальнікаў выклікаў вартаўнік.
0
0
0
0
0
0