Прэзентацыя кнігі «Кароткі нарыс беларускага пытання» адбудзецца ў суботу, 13 лютага, 18:00 у кнігарніЎгалерэі (пр. Незалежнасці, 37А)

Сярод удзельнікаў — рэдактары і ініцыятары выдання гісторыкі Алесь Пашкевіч і Андрэй Вашкевіч.

Кніга ёсць зборам унікальным дакументаў і сведчанняў гісторыі беларускага нацыяльнага руху 20‑х гадоў мінулага стагоддзя, дапоўненая грунтоўнай аналітыкай і трапнымі каментарамі .

З прадмовы да кнігі:

На досьвітку ХХ ст., калі беларуская ідэя, матэрыяльна ўвасаобленая ў выглядзе кніжак Багушэвіча, вершаў Цёткі і нячастных нумароў «Нашай Нівы», яшчэ толькі пачынала зьбіраць па вёсках і мястэчках пяці заходніх губэрняў агромністай імпэрыі сваіх першых прыхільнікаў, бадай што ніхто не глядзеў на беларусаў іначай, як толькі праз прызму этнаграфіі.

Для царскіх чыноўнікаў, як і для расейскіх ды польскіх навукоўцаў, беларус быў ня больш чым абаргынам пэўнай тэрыторыі — працавітым, часьцей за ўсё непісьменным, абсалютна абыякавым да сваёй калісьці слаўнай мінуўшчыны «мужыком», які па меры ўсё больш шпаркага разьвіцьця капіталістычных адносінаў хутка мусіў непазьбежна растварыцца ў расейскім і польскім этнічным моры. Праз дваццаць гадоў сытуацыя была ўжо прынцыпова іншай. Беларусы, хоць і не дамагліся паўнавартаснай нацыянальнай дзяржаўнасьці, сталі, аднак, канкрэтнай палітычнай праблемай для тых краінаў, дзе яны змушаныя былі жыць пасьля ганебнага Рыскага міру 1921 г. Жылка трапна напісаў, што беларус «узышоў на мапу Эўропы». Як аказалася, узышоў дзеля таго, каб больш зь яе не сыходзіць.

Кантакт: + 375 17 290 63 06 (гарадскі)

[email protected]

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0